Гарадскі пасёлак Церахоўка
ЦЕРАХОЎКА — гарадскі пасёлак у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на рацэ Уць. У 30 км ад Добруша. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель—Бахмач (Украіна). Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Добрушам, Гомелем, Дабранкай. Насельніцтва 2,1 тыс. чал. (2006).
Гісторыя
Вядомая як вёска ў Рэчыцкім павеце ВКЛ. З 1772 у складзе Расійскай імперыі. У 1776 у складзе Гомельскага маёнтка падораная ўрадам генерал-фельдмаршалу П. А. Румянцаву. Уваходзіла ў Клімаўскі фальварак Беліцкага павета. З 1834 ва ўладанні князя І. Ф. Паскевіча. З 1852 у Краснабудскай воласці Гомельскага павета. З пабудовай чыгункі Гомель—Ромны (1874) Церахоўка — чыгуначная станцыя. З 1926 у Краснабудскам раёне. З жніўня 1927 — цэнтр раёна. З 1938 гарадскі пасёлак. З 1962 у Добрушскім раёне.
Эканоміка
Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.
Вядомыя асобы
У Сеціве
Шаблон:Добрушскі раён
! __
Why are we here?
All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License
This page is cache of Wikipedia. History