Горад Слаўгарад


Free Web Hosting with Website Builder
іншыя значэнні Горад Слаўгарад, значэнні »»
насельніцтва: 8,2 тыс. (2006)
часавы пояс: EEST


СЛАЎГАРАД (да 1945 Прапойск) — горад абласнога падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слаўгарадскага раёна, прыстань на р. Сож пры ўпадзенні ў яе р. Проня. У 70 км да паўднёвага усходу ад Магілёва і 58 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў. Вузел аўтадарог на Магілёў, Рагачоў, Чэрыкаў. Насельніцтва 8,2 тыс. чал. (2006).

Змест

Гісторыя

Упершыню згадваецца каля 1136 у складзе Смаленскага княства. У 13—18 ст. у існаваў Прапойскі замак. З 14 ст. у складзе ВКЛ, дзяржаўнае ўладанне. З пач. 16 ст. цэнтр Прапойскай воласці, з 1560-х цэнтр стараства ў Мсціслаўскім ваяводстве. З 1772 у складзе Расійскай імперыі. З 1919 у Гомельскай губерніі РСФСР, з 1924 цэнтр Прапойскага раёна ў БССР. З 1938 гарадскі пасёлак. З 1945 горад, пераназваны ў Слаўгарад. У 1962—1965 у Быхаўскім раёне.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Сож».

Выдатныя мясціны

  • Слаўгарадская Свята-Раства-Багародзіцкая царква
  • Слаўгарадскі будынак паштовай станцыі
  • будынак царкоўнапрыходскай школы (кан. 18 ст.)
  • жылыя дамы (пач. 20 ст.)
  • Слаўгарадскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва

Вядомыя асобы

  • І. І. Грыгаровіч (1790-1852), беларускі археолаг, гісторык, краязнаўца

У Сеціве

Шаблон:Слаўгарадскі раён







Why are we here?
All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License
This page is cache of Wikipedia. History